Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж імя А. К. Глебава

Найстарэйшая ў краіне сярэдняя спецыяльная (прафесійная) мастацкая установа адукацыі
Шантаровіч Аляксандр Валер’евіч, дырэктар каледжа

Дыплом «Глебаўкі» — гэта знак найвышэйшай прафесійнай якасці.

Да нас ідуць вучыцца па закліку сэрца, каб захаваць традыцыю многіх пакаленняў мастакоў, што сфарміравалі пэўны стыль і адметныя рысы беларускага жывапісу, графікі, скульптуры, якія цэняць і за межамі краіны.

Шантаровіч Аляксандр Валер’евіч,
дырэктар каледжа

 

Інфармацыя пра каледж

Наша гісторыя
Мінскае мастацкае вучылішча было заснавана ў 1947 годзе.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі не засталося ніводнай мастацкай установы адукацыі. І ў 1947 годзе ўсё пачалося зноўку з адкрыцця Мінскага мастацкага вучылішча, якое стала цэнтрам мастацкага жыцця Беларусі.

Беларускія суайчыннікі, выпускнікі мастацкіх акадэмій Ленінграда (цяпер Санкт-Пецярбург) і Масквы заклалі аснову беларускай нацыянальнай мастацкай школы. Першыя выпускнікі Мінскага мастацкага вучылішча працягвалі вучыцца ў Ленінградзе і Маскве, а з 1953 года – і на мастацкім факультэце Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў). Многія з нашых выпускнікоў працягваюць вучобу ў замежных акадэміях.

Мінскае мастацкае вучылішча з 1969 года носіць імя вядомага беларускага мастака і педагога Аляксея Канстанцінавіча Глебава.

Сярод выпускнікоў каледжа – Народныя мастакі Беларусі: Міхаіл Андрэевіч Савіцкі, Май Вольфавіч Данцыг, Віктар Аляксандравіч Грамыка, Арлен Міхайлавіч Кашкурэвіч, Леанід Дзмітрыевіч Шчамялёў, Георгій Георгіевіч Паплаўскі, Іван Якімавіч Міско, Леў Мікалаевіч Гумілеўскі, Анатоль Васільевіч Бараноўскі, Васіль Пятровіч Шаранговіч і многія іншыя, якія атрымалі міжнароднае прызнанне.

Амаль пятнаццаць пакаленняў мастакоў сфарміравалі пэўны стыль і адметныя рысы беларускага жывапісу, графікі, скульптуры.

Галоўнымі перавагамі нашай установы адукацыі заўсёды былі захаванне класічных традыцый і спалучэнне прафесійных навыкаў з сучаснымі творчымі рашэннямі.

У 2011 годзе вучылішча было перайменавана ў каледж.

Сёння Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж імя А. К. Глебава – найстарэйшая ў краіне сярэдняя спецыяльная (прафесійная) мастацкая установа адукацыі, цэнтр падрыхтоўкі спецыялістаў сярэдняга звяна ў галіне выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і дызайну.

Каледж непасрэдна падпарадкаваны Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь.

 

Спецыяльнасці

Жывапіс (станковы)
  • Кваліфікацыя: Мастак. Настаўнік.
  • Тэрмін навучання: 3 гады і 10 месяцаў.
Скульптура
  • Кваліфікацыя: Скульптар. Настаўнік.
  • Тэрмін навучання: 3 гады і 10 месяцаў.
Дызайн (мультымедыя / графічны)
  • Кваліфікацыя: Дызайнер / Дызайнер. Настаўнік.
  • Тэрмін навучання: 3 гады і 10 месяцаў.
Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва
Мастацкая апрацоўка дрэва, Мастацкая кераміка
  • Кваліфікацыя: Мастак. Настаўнік.
  • Тэрмін навучання: 3 гады і 10 месяцаў.
 

Кантакты

Электронная пошта

1947@glebovka.by

Рэжым працы

Панядзелак – пятніца  8:45-12:30, 13:00-17:15
Субота, нядзеля — выхадны

Тэлефоны і кабінеты

  • Прыёмная і «гарачая лінія»  тэл./факс  +375 17 270-09-91, кабінет 403
  • Дырэктар Шантаровіч Аляксандр Валер’евіч (тэлефон прамой лініі)  +375 17 270-09-92, кабінет 403а
  • Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Зянкова Святлана Міхайлаўна (тэлефон прамой лініі)  +375 17 270-09-93, кабінет 401
  • Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Філімонава Аксана Васільеўна (тэлефон прамой лініі)  +375 17 270-09-85, кабінет 610
  • Кіраўнік практыкі  +375 17 270-09-86, кабінет 807
  • Метадыст  +375 17 396-93-35, кабінет 901
  • Вучэбная частка  +375 17 270-09-94, кабінет 402
  • Загадчык сектара выставачна-конкурснай дзейнасці  +375 17 270-09-59, кабінет 802
  • Сектар выставачна-конкурснай дзейнасці  +375 17 270-09-58, кабінет 302
  • Прыёмная камісія. Бібліятэка  +375 17 270-09-89, кабінет 121 — Прыёмная камісія працуе ў перыяд уступнай кампаніі
  • Педагог-псіхолаг  +375 17 270-09-84, кабінет 609
  • Педагог сацыяльны. Педагог-арганізатар  +375 17 270-71-86, кабінет 602
  • Бухгалтэрыя  +375 17 270-09-80, кабінет 301
  • Інспектар па кадрах, юрысконсульт  +375 17 270-09-87, кабінет 411
  • Дыспетчар-лабарант па рабоце з натуршчыкамі  +375 17 270-09-98, кабінет 306
  • Інжынер  +375 17 270-09-81, кабінет 706
  • Загадчык гаспадаркай  +375 17 270-09-82, кабінет 201
  • Вахта  +375 17 270-09-97

Адрас

Кароткае найменне

  • МДМК імя Глебава

Поўнае найменне

  • Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж імя А. К. Глебава

вул. Петруся Броўкі, 22

220013  Мінск, Беларусь

Карта і схема грамадскага транспарту

Да прыпынку «Акадэмічная» – тралейбусы 33, 34, 35, 55, 61, 68, 92; аўтобусы 20С, 59; маршруткі 1097, 1134, 1183.

Да прыпынку «Петруся Броўкі» – аўтобусы 37, 37д.

Ад станцыі метро «Акадэмія навук» да каледжа 1,2 км – 15 хвілін пешшу.